![]()
Хто такія клезмэры і пры чым тут спадчына ВКЛ. Клезмэр — традыцыйная народная музыка ўсходнеславянскіх яўрэяў. Зазвычай клезмэры гралі на вясельлях ды іншых традыцыйных яўрэйскіх абрадах. Цяпер гэта буйны музычны рух, які абмінуў сучасную Беларусь. Чаму, распавядае «Радыё Свабода» музыка Віктар Шалкевіч. Клезмэры — гэта яўрэйскія музыканты, а літвакі — яўрэі, якія жылі на землях Вялікага Княства Літоўскага і ў суседніх рэгіёнах. Зразумела, на іх музыцы не магла не адбіцца мясцовая культура, як і на ёй — традыцыі клезмэраў. «Клезмэры гралі на скрыпках, клярнэтах, бубнах, кантрабасе, цымбалах. Яны гралі на яўрэйскіх урачыстасьцях. Клезмэрам трэба быць па паходжаньні», — расказвае Віктар Шалкевіч, які грае, сярод іншага, клезмэр. Клезмэры добра ведалі беларускія песьніПры гэтым клезмэры ведалі ня толькі традыцыйную яўрэйскую музыку, але і беларускую, бо культуры не былі ізаляваныя, яны разьвіваліся разам. На клезмэраў адмыслова не вучылі, але музыцы мог навучыць бацька — сына.