![]()
Братчыкі будуць ладзіць асветніцка-навуковыя мерапрыемствы. Арганізацыйны сход Грамадскага навукова-культурнага аб’яднання «Менскае Хрысціянскае Брацтва» адбыўся 27 кастрычніка, паведамляе «Новы час». Больш за 20 чалавек сталі заснавальнікамі гэтага аб’яднання-брацтва. У яго ўвайшлі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і партый, навукоўцы, людзі розных узростаў і веравызнанняў, якія вырашылі даследаваць гісторыю станаўлення і развіцця хрысціянства ў Літве-Беларусі ад часоў Полацкага Княства, Вялікага Літоўскага Княства, Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў (ліцвінаў і палякаў), Расійскай імперыі і пазнейшага часу, паглыбляць вывучэнне Святога Пісання, пашыраць выкарыстанне роднай беларускай мовы ў набажэнствах. Сход закончыўся навуковым дакладам кандыдата філалагічных навук Алеся Жлуткі «Сакс Граматык і ўзнікненне хрысціянства ў Полацкай Зямлі ў 2-й палове IX ст. ад Нараджэння Хрыстовага» і дыскусіяй пасля яго. Братчыкі вырашылі і надалей ладзіць асветніцка-навуковыя мерапрыемствы (нядзельныя школы, семінары, канферэнцыі, чытанні і інш.