![]()
З 6 лістапада білеты на «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» паступаюць у продаж. Купіць іх зможа кожны жадаючы старэйшы за 18 гадоў, але варта мець на ўвазе, што будзе прададзена ўсяго 250 квіткоў.
Нагадаем, што «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» адбудзецца 14 снежня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Баль задуманы як дабрачынны: 50% атрыманых сродкаў будуць накіраваны на падтрымку работы грамадскага аб’яднання «SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь», якое дапамагае сіротам і дзецям, якія засталіся без клопату бацькоў, знайсці апякунскую сям’ю, а тым, хто знаходзіцца ў зоне рызыкі сацыяльнага сіроцтва, – пераадолець складаныя жыццёвыя абставіны і захаваць родную сям’ю.
Кошт білета на «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» складзе 250 рублёў. Госці мерапрыемства атрымаюць магчымасць усю ноч навылет танцаваць на балі пад суправаджэнне музыкі Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, паўдзельнічаць у салонных гульнях, паслухаць музычную праграму ў выкананні аркестра Купалаўскага тэатра.