![]()
Беларускі драматург спалучаў неспалучальнае. Менавіта Францішак Аляхновіч увёў у нашу драматургію вобраз жанчыны-вамп. Менавіта ён першы ў сваіх п’есах пачаў пазьбягаць адраджэнскай дыдактыкі, а проста ствараў па-эстэцку яркія, займальныя і зразумелыя самаму рознаму люду творы. У адрозьненьне ад многіх з нас, ён ніколі не рабіў зь сябе ахвяру, не насіў маскі «барацьбіта». Ува ўсіх сваіх творах ён заўсёды заставаўся надзвычай шчыры, унутрана-свабодны, і, што найважнейшае, самаіранічны, піша Васіль Дранько-Майсюк для «Радыё Свабода». 1. Спалучаў неспалучальнаеБыў стваральнікам беларускай гарадзкой драматургіі, пачынальнікам айчыннага тэатразнаўства і кабарэ, адным з самых яркіх артыстаў і рэжысэраў свайго часу, рэдактарам, мастаком, рэстаранным куплетыстам, кантралёрам электрычных лічыльнікаў, пажарнікам, карыкатурыстам. 2. Быў выкінуты з гімназіі за кепскія адзнакі«Сыпаліся „двойкі“ і „едзініцы“, запісвалі мяне ў „штрафны журнал“ за „ўпартае невыкананьне лекцыяў“ — і, урэшце, праседзеўшы па 2 гады ў чацьвёртым і пятым класах, я быў выкінуты з гімназіі за дрэнныя „ўсьпехі“».