![]()
Праграма кандыдата ад «Еўрапейскай Беларусі». Дзяржаўная газэта «Звязда» апублікавала праграму кандыдата ў дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алены Церашковай, перадае сайт narodny. org. 1. Вярнуць уладу народу. Паводле Канстытуцыі РБ адзінай крыніцай улады з’яўляецца народ. Гэта значыць, што менавіта народ – праз абраных прадстаўнікоў, а таксама непасрэдна, праз рэферэндум і ворганы мясцовага самакіравання – вызначае знешнюю, унутраную, эканамічную палітыку дзяржавы, рэгіёна, горада, раёна. Чыноўнікі – толькі частка механізма, іх вылучаюць, абіраюць і адклікаюць людзі, чыноўнікі трымаюць адказ перад законам і перад выбарцамі. Неабходна наладзіць рэальную працу дэмакратычных механізмаў, скасаваць штучныя перашкоды, уведзеныя ў выбарчы кодэкс насуперак Канстытуцыі, логіцы і здароваму сэнсу. 2. Спыніць будаўніцтва АЭС. 33 гады таму выбухнула ЧАЭС. Тагачасныя ўлады хавалі праўду пра катастрофу і яе наступствы. Сёняшнія робяць тое самае. Адсутнічае грамадскі кантроль, няма дыялогу ўлады з грамадствам.