![]()
Чарговая «геніяльная» ідэя камуніста Карпенкі. «Нарэшце, рэформа адукацыі, – Падумала я. – А не. Гэта чарговая геніяльная ідэя камуніста Карпенкі, якога прызначылі, на вялікі жаль усіх бацькоў, дзяцей і педагогаў, міністрам адукацыі». Прычым ідэя, якая ўваб’е чарговы цвік у труну беларускай адукацыі. У школах можа з’явіцца пасада кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні. То бок ідэолага ўжо мала. Цяпер яшчэ трэба і кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні. Калі так працягнуць прызначаць розных кіраўнікоў ды ідэолагаў, то ў школе настаўнікаў не застанецца, а замест вучобы будзе адно ваенна-патрыятычнае выхаванне. Міністр адукацыі і камуніст Ігар Карпенка патлумачыў, чым будзе займацца такі кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні. Самае галоўнае, гэта клопат пра ветэранаў і вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Наконт ветэранаў, дык іх, па-першае, ужо засталося вельмі мала, каб дзеля гэтага адкрываць пасаду кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні ў кожнай школе.