«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

Правілы жыцця святара Леаніда Акаловіча, шляхціца і святара. Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч нарадзіўся ў перадваенным Мінску, бачыў Якуба Коласа, вучыўся з Барадуліным і Бураўкіным, працаваў зваршчыкам, служыў у войску ў Пячах. Склаў дзясяткі радаводаў, выдаў паўтары сотні навуковых прац па праблемах беларускай мовы, анамастыкі, генеалогіі, краязнаўства. Сёння айцец Леанід святкуе 80-годдзе. Леанід Акаловіч з абразом святой Еўфрасінні (Афрасіні) Полацкай, патронкі мінскага прыходу БАПЦ. Даваенны Мінск, філфак і служба ў ПячахНа інтэрв’ю айцец Леанід запрасіў мяне да сябе дамоў. Тут у яго і месца жыхарства, і малельны дом (БАПЦ не мае свайго памяшкання), і працоўны кабінет, дзе ледзьве змяшчаюцца кнігі і шафы з картатэкамі. Генеалогія — даўняе захапленне Леаніда Акаловіча. Ён нарадзіўся 30 кастрычніка 1939 года. Род Акаловічаў Астоя прыдомку Крывец — шляхецкі і вядомы ўжо амаль 500 гадоў. Герб роду Акаловічаў Астоя, цесць і бацькі айца Леаніда.