![]()
Гэта ўжо пяты «ланцуг памяці» — акцыя стала штогадовай. Больш як тры дзясяткі чалавек прастаялі ля будынку КДБ каля 35 хвілінаў, праслухалі выступы палітыкаў і малітву сьвятара Беларускай аўтакефальнай царквы айца Вікенція. Гэта ўжо пяты «ланцуг памяці» — акцыя стала штогадовай. Абышлося без затрыманьняў, паведамляе «Радыё Свабода». Затрыманьняў у 2019 годзе не было За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКВД беспадстаўна расстраляў больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў, у іх ліку Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык і многія іншыя Мікола Статкевіч не ўзгадняў акцыю з гарадзкімі ўладамі… …але акцыю прадстаўляюць як пікет кандыдаткі ў дэпутаты Алены Талстой Статкевіч заклікаў «усіх, каму гэта важна», прыходзіць да КДБ, браць з сабой сьвечкі і зьнічы, бо «37-ы год можа вярнуцца, калі мы дазволім» Сьвятар непрызнанай Беларускай аўтакефальнай царквы айца Вікенція зачытаў на акцыі малітву… …пасьля малітвы пакрапіў сьвятой вадой дзьверы будынку… …і аднаго зь «людзей у цывільным», які сачыў за акцыяй Мікалай Салянік з Горадні пакінуў пад дзьвярыма КДБ самаробную турэмную робу, кайданы і калодкі Першая такая акцыя праходзіла ў 2015 годзе, затым ладзілася штогод.