Вызначаны імёны дэбютантаў «Венскага балю з А1 у Купалаўскім»

27 кастрычніка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбыўся вочны этап адбору дэбютантаў для ўдзелу ў першым «Венскім балі з А1 у Купалаўскім» і сталі вядомы імёны фіналістаў кастынгу. З 1 лістапада яны пачнуць актыўную падрыхтоўку да ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця балю, галоўнымі героямі якой і належыць стаць дэбютантам. Для ўзделу ў другім этапе кастынгу былі запрошаны 200 лепшых кандыдатаў з больш чым 600 прэтэндэнтаў. Іх чакала сустрэча з членамі бальнага камітэта «Венскага балю з А1 у Купалаўскім»: балетмайстарам і харэографам Аляксеем Кісялёвым, экспертам па этыкеце Аксанай Зарэцкай, генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўлам Латушкам і паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізіяй Вёргеттэр. «Правесці ў Мінску венскіх бал у адпаведнасці з усімі правіламі было маёй даўняй марай, і прыемна бачыць, што дзякуючы аднадумцам у асобе кампаніі A1 і Купалаўскага тэатра яна пачынае збывацца. Сёння мы наблізіліся да яе ўвасаблення яшчэ на крок – бадай, самы важны: адабралі тых маладых людзей, якія стануць дэбютантамі балю.