Пра зялёнку і ёд і парацэтамол

Неяк размаўляла на дзіцячай пляцоўцы з чыноўніцай, якая скардзілася, што лекар не выпісвае для дачкі бясплатна ібупрафен. Неяк размаўляла на дзіцячай пляцоўцы з адной чыноўніцай, якая скардзілася, што лекар не выпісвае для ейнай дачкі бясплатна ібупрафен. У Беларусі бясплатна можна атрымаць зялёнку, ібупрафен, ёд і парацэтамол. А вось калі гаворка ідзе пра цяжкія хваробы, то нашая медыцына пакідае пацыентаў сам-насам. Маўляў, выратаванне тапельцаў – справа рук саміх тапельцаў. Неяк размаўляла на дзіцячай пляцоўцы з адной чыноўніцай, якая скардзілася, што ўчастковы лекар не выпісвае для ейнай дачкі бясплатна ібупрафен. Удумайцеся, ібупрафен – жарапаніжальнае, цана якога – не болей за пяць рублёў. Аднак чыноўніца ўсур’ёз крыўдзілася, што ёй даводзіцца плаціць за ібупрафен. А цяпер для параўнання: бацькі, якія маюць хворых на рэдкія захворванні дзяцей, не могуць атрымаць бясплатна неабходныя лекі. Вось вы ведаеце, што за прэпарат такі Spinraza? І дзякуй Ьогу, што не ведаеце. Бо ведаюць пра яго тыя, хто мае рэдкія генетычныя захворванні, альбо спінальную цяглічную атрафію.