Лявон Вольскі выступіў з песьнямі чатырох сваіх праектаў

Цягам усяго канцэрту луналі бел-чырвона-белыя сьцягі і гучалі воклічы «Жыве Беларусь!» Лявон Вольскі 26 кастрычніка даў у менскім Prime Hall вялікі 4-гадзінны канцэрт зь песьнямі гуртоў «Мроя», N. R. M. і Zet, а таксама сольнага праекту Volski, перадае «Радыё Свабода». Квіткі на канцэрт пачыналі прадаваць, не анансаваўшы, хто будзе выступаць: перш анансавалі толькі «гістарычную падзею беларускага року». За некалькі дзён да канцэрту ўсе квіткі былі прададзеныя. Пасьля гэтага канцэрту Вольскі з гуртом выправяцца ў тур: цягам лістапада выступяць у Магілёве, Віцебску, Маладэчне, Баранавічах і Слоніме, пасьля паедуць граць у Кіеў, затым у Берасьце і Горадню, а ў сьнежні дадуць канцэрт у Салігорску. Фотa: RFL/RL Цягам усяго канцэрту луналі бел-чырвона-белыя сьцягі і гучалі воклічы «Жыве Беларусь!». Перад канцэртам Вольскі ладзіў конкурс кввэраў — перамаглі этна-гурт Guda (на фота) і рок-гурт Haina. На пачатку канцэрту першыя выканалі песьню «Мроі» «Зямля», другія — новую песню Вольскага «Зьніклыя людзі» і некалькі ўласных.