![]()
Рысы ягонага твару хутчэй нагадвалі бязлітаснага іспанскага канкістадора. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў на мінскіх мітынгах ды акцыях часта можна было сустрэць маладога коратка стрыжанага хлопца з вусікамі і бародкай. Ён заўсёды стаяў у першых шэрагах, выступаў выключна на беларускай мове, палымяна і бескампрамісна. Рысы ягонага твару хутчэй нагадвалі бязлітаснага іспанскага канкістадора. Такім, у прынцыпе, ён і быў, калі справа тычылася адраджэння Беларушчыны. У звычайным жыцці лічыўся ранімым і самотным, хаця ягоныя зборнікі «Агмень» і «Пан лес» сталі сапраўдным прарывам у беларускай літаратуры. Калі б не яго заўчасная, трагічная і недарэчная смерць, то легендарнаму айчыннаму паэту Анатолю Ціханавічу Сысу 26 кастрычніка споўнілася б 60 гадоў. Першы з першыхАпошнія гады папулярнасць набірае акцыя «Ноч расстраляных паэтаў» калі грамадскія і культурніцкія дзеячы і актывісты ў ноч з 29 на 30 кастрычніка ладзяць у Курапатах чытанні забітых сталінскімі катамі ў страшэнным 1937 годзе беларускіх літаратараў.