«Народная Воля»: Выступленне Паліны Шарэнда-Панасюк выклікала вялікі рэзананс у грамадстве

У цывілізаваных краінах перад выбарамі ўсе эфіры аддаюць кандыдатам. Выступленне на тэлебачанні кандыдата ў «дэпутаты палаты прадстаўнікоў», актывісткі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з Брэста Паліны Шарэнда-Панасюк выклікала вялікі рэзананс у грамадстве. Ролік з прамовай Паліны, а таксама яе тэкст растыражавалі некаторыя СМІ і каналы ў інтэрнэце. Публікацыі ўжо ў першы дзень сабралі тысячы праглядаў і сотні каментарыяў. «Брава!», «Малайчына!» «Нам патрэбны такія дэпутаты!» – пакідалі свае водгукі ў інтэрнэце беларусы. «Народная Воля» распытала кандыдата ў дэпутаты пра тое, як удалося прарвацца з такой востракрытычнай перадвыбарнай прамовай на дзяржаўны тэлеканал, чаму яна вырашыла ісці на выбары, хаця сама лічыць, што іх «у Беларусі няма з 1994 года», а таксама пра тое, чым яшчэ займаецца, акрамя палітыкі. – Паліна, шмат каго ўразіла ваша смелае, эмацыянальнае выступленне на канале «Беларусь 3». Як яно рыхтавалася? Ці была цэнзура перад запісам? Напрыклад, ці прасілі вас прыбраць з перадвыбарнай прамовы слова «дыктатар»?– Я ўпершыню аказалася на Беларускім тэлебачанні і была ўражана, як кажуць, з парога.