Ляўрэатамі прэміі імя Алеся Адамовіча сталі Наста Захарэвіч і Вячаслаў Ракіцкі

Сёлета прэмія ўручаецца ў 19-й раз. Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам і мас-мэдыя ў студзені 1995 год за публіцыстыку. Прэмію імя Алеся Адамовіча 26 кастрычніка ўручылі Ўладзімер Арлоў і дачка Алеся Адамовіча Натальля. Наста Захарэвіч была ўганараваная за цыкль публікацый на сайце Свабоды і асьвятленьне праблем, зьвязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй, перадае «Радыё Свабода». Фота: RFL/RL «Тры гады таму я пачала пісаць на Свабоду, калі мяне мала хто ведаў. Я вельмі ўдзячная „свабодаўцам“ Аляксею Знаткевічу, Ганне Соўсь, Сяргею Шупу. Я спадзяюся, што некалі праблемы гвалту і дыскрымінацыі ня будзе, і мая праца ў гэтым рэчышчы ня будзе патрэбная», — кажа Наста Захарэвіч. Фота: RFL/RL Прэмію за цыкль дакумэнтальных фільмаў «Сьведкі» на тэлеканале Белсат атрымаў Вячаслаў Ракіцкі. «Для мяне імя Алеся Адамовіча сымбаль сумленьня і сымбаль праўды. Менавіта ад Адамовіча я пачуў слова „Вандэя“, і гэта натхніла мяне на працу.