![]()
Наведвальнікаў запрашаюць далучыцца да традыцыйных танцаў, якія спрадвеку танцавалі нашыя продкі. 19-га кастрычніка 2019 года ў Гародні трэці раз адбудзецца міжнародная сустрэча «Дзень і ноч танцаў 19/Х/19 у гарадзенскіх дворыках», паведамляе racyja. com. Наведвальнікаў запрашаюць далучыцца да традыцыйных танцаў, якія спрадвеку танцавалі нашыя продкі. У рэпэртуары — полькі, вальсы, факстроты, абэркі, мазуркі, фігурныя танцы. На танцполе дзейнічае прынцып: умееш — пачынаеш танцаваць, ня ўмееш — становішся ў кола і вучышся ад іншых. Сустрэча збярэ музыкальныя капэлы з Беларусі, Польшчы, Латвіі і Расеі. Ахвотныя выканаўцы змогуць зайграць падчас вольнага мікрафона. У традыцыйнай музыцы рэй вядуць гармонік, дуда, скрыпка, цымбалы, труба, барабан. Музыкаў запрашаюць паджэміць разам перад ноччу танцаў на адмысловых музычных пляцоўках. Упершыню ў Беларусі госці сустрэчы завітаюць на ярмарак майстроў музычных інструментаў, дзе змогуць пазнаёміцца з іх аўтарамі і калекцыянерамі.