![]()
Перапіс для чыноўнікаў стаіць у адным шэрагу з дэкрэтам аб «дармаедстве». “І вось ён выйшаў ва ўсіх сваіх рэгаліях!” – “А якія ў яго рэгаліі? – “Ну як жа, бронзавы медаль за працу па перапісе 1898 года!”. Гэтыя чэхаўскія радкі прыгадаліся мне надоечы, калі размаўлялі мы з калегамі пра чарговы перапіс насельніцтва, які праводзіцца зараз у Беларусі. Амаль праз сто гадоў пасля чэхаўскага персанажа, зусім напрыканцы існавання Савецкага саюзу, пашчасціла і мне быць перапісчыкам і браць удзел у аналагічнай справе. Пашчасціла таму, што няма большай удачы для студэнта, чым датэрмінова здаваць чарговую экзаменацыйную сесію. А менавіта такая ільгота была нам прадстаўлена ў 1989 годзе. Іспыты і перапіс прайшоў я тады паспяхова. Бронзавага медаля мне чамусьці не далі, але памятны значок і яшчэ аловак, таксама з адпаведным напісам у асабістай калекцыі засталіся. Але вернемся ў сённяшні дзень. Чарговы перапіс у суверэннай гісторыі Рэспублікі Беларусь ужо трэці. Але да цяперашняга перапісу ў жыхароў хіба найбольшы скепсіс.