![]()
Чым больш часу ў Беларусі і Расіі пануе аўтарытарызм, тым выразней бачна, як ён ператвараецца ў «пагарэлы тэатр». Артыст пагарэлага тэатра — так іранічна называюць чалавека, які не мае патрэбных здольнасцяў, але спрабуе некага няўмела разыграць, рассмяшыць, падкалоць, або хітрага індывіда, прайдзісвета, прытым бачнага, як на далоні, а яшчэ адказную асобу, што не апраўдала ўскладзеных на яе людскіх надзей. Сучаснае жыццё багата аснашчана разнастайнымі атрыбутамі прагрэсу: высокімі тэхналогіямі, новымі побытавымі прыладамі і рэчамі, магчымасцю мець стасункі з вялікім светам, імгненна атрымліваць патрэбныя звесткі. Яно дазваляе нават чалавеку з пасрэднымі здольнасцямі вынікова выдаваць сябе за значную асобу. Такім чынам з’яўляюцца і трымаюцца на плыву «артысты пагарэлага тэатра», асобы, падобныя на Хлестакова, вобраз якога вывеў геніяльны М. Гогаль у камедыі «Ревизор». Гэта тычыцца не толькі быцця народных нізоў, але і палітычнага бамонду, кантынгенту дзяржаўных кіраўнікоў. Чым больш часу ў Беларусі і Расіі пануе аўтарытарызм, тым выразней бачна, як ён паступова ператвараецца ў «пагарэлы тэатр».