11 фактаў пра Касьцюшку, якія вы наўрад ці ведаеце

Нацыянальны герой быў фігурай шматграннаю. 15 кастрычніка 1817 году ў Швайцарыі памёр нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Францыі й ЗША Тадэвуш Касьцюшка. Ён быў таленавітым вайскоўцам і ня менш цікавай асобай, піша gazetaby. com. Тадэвуш Касьцюшка Касьцюшка — гурманТадэвуш Касьцюшка вельмі любіў віно. Асабліва вугорскае, і не абы-якое. Апрача яго, ён ня браў у рот аніякага алькаголю. З безалькагольных напояў генэрал вельмі любіў каву і ўмеў гатаваць яе вельмі па-рознаму. А вось што да ежы, то Касьцюшка любіў сьціплую кухню. Касьцюшка — герой народных песьняў і баекБольш як праз паўстагодзьдзя пасьля сьмерці нацыянальнага героя беларусы сьпявалі пра яго народныя песьні. Адну зь іх зафіксаваў у другой палове XIX стагодзьдзя этнограф Міхал Федароўскі:«Касьцюшка быў надта адважны і храбры генэрал. Мой татка сьпяваў аб ім песьню яксьці:Наш Касьцюшка слаўны быў,Маскалікаў добра біў. Як Касьцюшку злапалі,кіем бокі златалі». Цар Павал І і Касьцюшка Ці байкі:«Касьцюшка заваяваў бы сьвет цэлы, каб паны яго слухаць хацелі, але паны як паны: гулялі, банкетавалі, Касьцюшку ня слухалі, затым і Польшча прапала.