![]()
Да Нью-Ёрку зьехаліся беларусы з розных штатаў Амэрыкі. 13 кастрычніка 2019 года адбылося сьвяткаваньне 70-х угодкаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, старэйшай арганізацыі беларускай дыяспары ў Амэрыцы. Ужо 70 гадоў сябры БАЗА годна прадстаўляюць беларускі народ у Амэрыцы, захоўваюць і ўзбагачаюць сваю нацыянальную культуру, падтрымліваюць беларусаў на Бацькаўшчыне, распавяла сайту Сharter97. org Натальля Федарэнка. Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне было ўтворанае паваеннай хваляй беларускай эміграцыі 31 ліпеня 1947 года. Асноўнымі мэтамі было захаваньне нацыянальнай ідэнтычнасці, уплыў на амэріканскіх палітыкаў з мэтай спрыянья дасягненья незалежнасьці Беларусі, змаганьне за дэмакратыю і правы чалавека на Бацькаўшчыне. За семь дзясяцігодзьдзяў актывісты БАЗА правялі сотні культурніцкіх мерапрыемстваў і палітычных акцый, некалькі дзясяцігодзьдзяў арганізацыя выдае газету ,, БЕЛАРУС”Сьвяткаваньне юбілею прайшло ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк).