![]()
Анатоль Вярцінскі застанецца ў гісторыі Беларусі як чалавек, які паспрыяў таму, каб сьвет даведаўся пра трагедыю ў Курапатах. Паэт, колішні галоўны рэдактар газэты «Літаратура і мастацтва», дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Анатоль Вярцінскі застанецца ў гісторыі Беларусі як чалавек, які паспрыяў таму, каб сьвет даведаўся пра трагедыю ў Курапатах. Прапануем інтэрвію зь ім з архіваў «Радыё Свабода». — Анатоль Ільліч, вядома, што калі ў ліпені 1990 году ў Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня прымалі Дэклярацыю аб сувэрэнітэце, менавіта вы настаялі на фармулёўцы, што гэта будзе «поўны сувэрэнітэт», бо фармальна і ў Канстытуцыі БССР быў прапісаны сувэрэнітэт. Вы імкнуліся да сапраўднай незалежнасьці…— Удакладню, чаму выступіў наконт паняцьця «сувэрэнітэт». Якраз па гэтай пазыцыі на сэсіі, якая прымала дэклярацыю, узьніклі спрэчкі. Нават разышліся галасы. Некаторыя сьцьвярджалі, што Беларусь і без таго сувэрэнная, і нашто ў гэтым дакумэнце зноў гаварыць пра нейкую незалежнасьць і нейкі сувэрэнітэт.