Надзея Гацак абраная новай старшынёй «Маладых хрысціянскіх дэмакратаў»

Таксама падчас з’езду быў абраны новы склад рады МХД. 12 кастрычніка пад Менскам адбыўся з’езд аргкамітэту грамадскай арганізацыі “Маладыя хрысціянскія дэмакраты”. З вітальнымі словамі перад прысутнымі выступілі сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец, паведамляе bchd. info. З асобнымі словамі вітання выступілі прадстаўнікі партнёрскай арганізацыі – Моладзі Хрысціянскай народнай партыі Нарвегіі (KrFU). Падчас з’езду Марына Хоміч, якая ўзначальвала МХД са снежня 2011 года, заявіла пра складанне з сябе паўнамоцтваў старшыні. Новай старшынёй аргкамітэту была абраная Надзея Гацак, яе намеснікамі – Марына Хоміч і Яўген Дудкін. Надзеі Гацак 32 гады. Скончыла Гістарычны факультэт БДУ. У якасці фотакарэспандэнта супрацоўнічала з шэрагам беларускіх незалежных СМІ. Замужам, маці трох дзяцей. Верніца-каталічка. Таксама падчас з’езду быў абраны новы склад рады МХД. Унесеныя праўкі ў статут аргкамітэт, прынятыя абноўленыя стратэгічныя мэты і задачы на бліжэйшыя гады, вырашана распрацаваць абноўлены варыянт праграмы да наступнага з’езду.