![]()
Адкрыцці ўраджэнца Беларусі змянілі сусветную эканамічную навуку. Калі размова заходзіць пра дасягненні беларусаў, хтосьці адразу згадвае ў адным сказе Нобеля і Алексіевіч — і ўсё гэтым абмяжоўваецца. Праўда ж у тым, што выхадцаў з Беларусі, якія паспяхова шчыравалі ў сваёй галіне, вельмі шмат. Іншая справа, што дасягаць поспехаў ім часта даводзілася не на сваёй зямлі. Адным з выбітных навукоўцаў лічыцца выхадзец з Палесся Сайман Кузнец. Onliner распавядае пра чалавека, які змог цалкам змяніць сусветную эканоміку, вывесці «крывую Кузняца» і атрымаць Нобелеўскую прэмію. Тры гарады, з якіх усё пачалося: Столін, Пінск і РоўнаГісторыя нобелеўскага лаўрэата пачынаецца з Палесся. Па некаторых дадзеных, бацька Саймана — Абрахам — паходзіў са Століна, але ў пошуках лепшага жыцця перабраўся ў суседні Пінск. У шлюбе з жонкай Пешай у яго нарадзіліся тры сыны, і другога назвалі Шыменам. Гэта імя потым будзе зменена на Сайман. Праз восем гадоў сям’я пераязджае ў Роўна, на радзіму маці хлопчыка, бацька ж застаецца ў Пінску.