![]()
Цікава, што ён кажа цяпер, праз 25 гадоў свайго кіравання. Увесну 1994 года тады яшчэ дэпутат Лукашэнка агаломшыў сваіх калегаў лічбамі: каля мільёна беларусаў у той час жылі за рысай беднасці, «накіроўваючы ўсе свае бедныя даходы на харчаванне». Цікава, што ён кажа цяпер, праз 25 гадоў свайго кіравання, калі бачыць «Статыстычны штогоднік Рэспублікі Беларусь»?Гэты дакумент падрыхтаваў Белстат. Паводле яго, 2 мільёны 667,1 тысячы беларусаў не могуць дазволіць сабе мінімальны набор тавараў і паслуг. Гэта тыя людзі, чые сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы ў 2018 годзе не перавышалі мінімальны спажывецкі бюджэт у разліку на аднаго чальца сям’і з чатырох чалавек у месяц — 344 рублі. Мінімальны спажывецкі бюджэт — гэта выдаткі на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэбаў чалавека. МСБ прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змяненняў узроўню жыцця насельніцтва і ўзмацнення сацпадтрымкі тых, хто жыве ў нястачы.