Па Беларусі будзе вандраваць літаратурны аўтобус

Першы прыпынак у Гальшанах з Альгердам Бахарэвічам. Мінская «Кнігарня Логвінаў» памяняла фармат працы і выправілася ў шырокі свет. З гэтай восені пачаўся маштабны праект «Вандроўная кнігарня». Кнігарня прыўлашчыла сучасную традыцыю перасоўных бібліятэк, у якой літаратура і чытанне ёсць не толькі арганічным складнікам асабістага досведу, але і жыццёвым элементам грамадскага жыцця краіны. Логвінаўскія кнігары, прыхапіўшы кніжкі і аўтараў, плануюць у найбліжэйшыя колькі гадоў на чатырох колах аб’ездзіць усю Беларусь: яе гарады, мястэчкі і вёскі, пiша nn. by. Першы наш візіт — у Гальшаны з яго самым літаратурным замкам Беларусі, які ўжо даўно не чорны. Такім чынам, субота, 5 кастрычніка, Гальшаны13. 00 Фотасесія дызайнерскага кнігабуса і яго пасажыраў на руінах Гальшанскага замка. Далучайцеся на сэлфі і экскурсію па кнігабусу!14. 00 — 16. 30 Праграма «Вандроўнай кнігарні» (Замкавая 8)14. 10 Расповед пра сучасную беларускую літаратуру і яе прэміі з прадстаўніцай Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі ПЭН-Цэнтр Ліляй Ільюшынай.