![]()
Абвешчаны пачатак адбору дэбютантаў для ўдзелу ва ўрачыстым адкрыцці «Венскага балю з А1 у Купалаўскім». Мерапрыемства, якое арганізуюць А1 і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пад патранатам Пасольства Аўстрыі ў Беларусі, адбудзецца 14 снежня ў гістарычным будынку Купалаўскага. Прыём заявак для тых, хто жадае стаць дэбютантам, працягнецца с 2 па 16 кастрычніка 2019 года.
Магчымасць стаць дэбютантам маюць незамужнія дзяўчаты ва ўзросце ад 16 да 23 гадоў і нежанатыя маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў, якія дагэтуль ніколі не ўдзельнічалі ў балях. Удзел у балі для дэбютантаў, у адрозненне ад іншых гасцей, зяўляецца бясплатным.
Прэтэндэнтам пажадана мець хаця б базавую танцавальную падрыхтоўку, быць дасведчанымі ў правілах этыкету і здольнымі падтрымаць нязмушаную свецкую размову. Пры гэтым выпрабаваць удачу можа кожны: для гэтага ў перыяд з 2 па 16 кастрычніка дастаткова запоўніць анкету па спасылцы.
200 лепшых кандыдатаў будуць запрошаны на вочны кастынг, дзе члены бальнага камітэта – прадстаўнікі арганізатараў, прафесійныя харэографы і іншыя спецыялісты, у тым ліку прадстаўнікі аўстрыйскага боку, якія маюць адпаведны досвед, – абяруць 20 пар дэбютантаў.