Кангрэс Міжнароднага ПЭНу заступіўся за беларускую мову

Распачата кампанія адвакатаваньня нашай мовы. Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭНу (PEN International) на 85-м штогадовым кангрэсе, які праходзіць у Маніле (Філіпіны) 1-5 кастрычніка, выказала занепакоенасьць працяглай стыгматызацыі беларускай мовы ў Беларусі, дзе ўлады ўжо амаль тры дзесяцігодзьдзі імкнуцца замацаваць дамінаваньне расейскай мовы, перадае «Радыё Свабода». «Некалькі гадзін таму 85-ы кангрэс Міжнароднага ПЭНу прыняў прапанаваную Беларускім ПЭНам рэзалюцыю адносна беларускай мовы. Мы вельмі добра разумеем: на рэзалюцыі праца не заканчваецца, а толькі пачынаецца. Беларускі ПЭН ў кансорцыюме зь іншымі беларускімі арганізацыямі працуе над супольнай кампаніяй адвакатаваньня беларускай мовы. І тут такая падтрымка кангрэсу незвычайна істотная, бо часта менавіта зьнешняя цікавасьць дазваляе заставацца ў тонусе цікавасьці ўнутранай — на ўсіх узроўнях. Але перш за ўсё мы вельмі ўдзячныя ПЭНам ЗША, Украіны, Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Санкт-Пецярбургу, якія падтрымалі нашу рэзалюцыю ў самым пачатку (для вылучэньня на галасаваньне кангрэсу).