28 год таму беларусы ЗША ўрачыста перадалі бел-чырвона-белы сьцяг для ААН

Сьцяг быў перададзены прадстаўніцтву Беларусі пры ААН для афіцыйнага выкарыстаньня. 2 кастрычніка 1991 г. беларусы ЗША ўрачыста перадалі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг прадстаўніцтву Беларусі пры ААН для афіцыйнага выкарыстаньня, паведамляе Рада БНР. Дэлегацыю беларуска-амэрыканскае моладзі прыняў амбасадар Рэспублікі Беларусь Генадзь Бураўкін. Ва ўрачыстасьці прынялі ўдзел Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Пётра Краўчанка, які знаходзіўся ў Нью-Ёрку ў сувязі з удзелам у паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН, а таксама старшыня Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня Антон Шукелойць. Пацалаваўшя сьцяг, амбасадар Г. Бураўкін прамовіў пра значэнье сьцягу для народу.