![]()
Беларускаму журналісту і музычнаму крытыку 29 верасьня споўнілася б 60 гадоў. Да гэтай даты ў менскім Палацы культуры імя Шарко ладзяць акустычны канцэрт героі ягоных кніг: Ігар Варашкевіч, Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая, Алесь Лютыч, Аляксандар Памідораў, Андрэй Плясанаў, Алег Хаменка і іншыя. Да канцэрту маюць выдаць зборнік песень на вершы Вітаўтa Мартыненкі і ў ягоным перакладзе. Арганізатар канцэрту Віталь Супрановіч мяркуе, што Мартыненка — зь ліку тых, хто спрычыніўся да зьяўленьня беларускага року. Чаму — у матэрыяле «Радыё Свабода». СьціслаВітаўт (Віктар) Мартыненка нарадзіўся ў Менску ў 1959 годзе, адвучыўся на факультэце журналістыкі БДУ. Вядомы як папулярызатар беларускай рок-музыкі, суаўтар кніг «Праз рок-прызму» (1989, Нью-Ёрк) і «222 альбомы беларускага року і ня толькі» (2006, Менск) разам з Анатолем Мяльгуем, аўтар кнігі «Rock On-line» (2010, Менск). Працаваў у моладзевай газэце «Чырвоная зьмена» (1982–94), дзе ад 1983 году вёў музычную рубрыку; супрацоўнічаў з Радыё Свабода (1989–95); быў намесьнікам галоўнага рэдактара газэты «Кинонеделя Минска» (1994–97); кансультаваў лэйбл «БМАgroup» (1994–2006).