У Сэйме Літвы абмеркавалі адносіны зь Беларусьсю

Прадстаўнікі значных палітычных партый Лiтвы падзяліліся меркаваньнямі. Выданьне delfi. lt (пераклад - «Радыё Свабода») у сваёй публікацыі «Адносіны зь Беларусьсю выклікаюць жарсьць у Сэйме: прагматызм ці здрада інтарэсаў Літвы» прадставіла існуючы спэктар думак у Сэйме. Прадстаўнікі самых значных палітычных партый краіны падзяліліся меркаваньнямі на актуальныя пытаньні адносінаў зь Беларусьсю. Не ўсе парлямэнтары згодныя з заявамі прэзыдэнта і прэм’ер-міністра краіны наконт далейшага разьвіцьця адносінаў з Беларусьсю і новай перазагрузкі. За дыялёгСтаршыня сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Гінтаўтас Палуцкас кажа, што разьвіцьцю адносінаў паміж краінамі галоўным чынам замінае будоўля БелАЭС — тым ня менш, паводле яго, не падтрымліваць ніякіх адносінаў з суседзкай краінай было б ненармальна. «Падтрымліваць дыялёг з суседам гэта нармальна, бо было б абсалютна ненармальна не падтрымліваць ніякіх адносінаў, нягледзячы на геапалітычную сытуацыю, нягледзячы на іншыя, вядома, вельмі важныя рэчы.