![]()
Уладу вельмі раздражняе Інтэрнэт-прастора. Берасцейскі блогер Аляксандр Кабанаў выказаўся з нагоды таго, што ў Цэнтрвыбаркам будзе забаронены ўваход блогерам. Нагадаем, што Лідзія Ярмошына выступіла за тое, каб у Цэнтрвыбаркам мелі доступ толькі супрацоўнікі акрэдытаваных пры МЗС і «цэнтральных» СМІ. А вось блогерам і прадстаўнікам рэгіянальных СМІ, маўляў, там не месца, паведамляе racyja. com. Сябры Цэнтрвыбаркама аднагалосна падтрымалі ініцыятыву Ярмошынай. - Паглядзеў, як Інтэрнэт-супольнасць паставілася да такой ініцыятывы, і вось там Ярмошыну амаль ніхто не падтрымаў. Мне адно відавочна – улада баіцца блогераў, і ад нас хаваецца. Бо відавочна, што прыйдзецца адказваць на нязручныя пытанні. Тыя, каго яны запрашаюць, такія пытанні не зададуць. - Адным словам, паўплываць на вас тая ж Ярмошына ніякім чынам не зможа…- Уладу вельмі раздражняе Інтэрнэт-прастора, бо гэта тая тэрыторыя, якая не знаходзіцца пад іх кантролем. І вось іх рэакцыя ў адказ. Хаця яны цудоўна разумеюць, што Інтэрнэт усё больш заваўёвае сусветную інфармацыйную прастору і мазгі людзей.