![]()
Яго плошча - больш за 600 метраў. Нацыянальнае кадастравае агенцтва звярнула ўвагу на топ-5 самых вялікіх катэджаў, якія з’явіліся ў Мінску ў першай палове 2019 года. Большасць іх гаспадароў — бізнэсмены, піша nn. by . Але звяртае на сябе ўвагу дом на Сёмкаўскім завулку (гэта элітны квартал «Дразды-2»). Катэдж плошчай 601,8 квадратнага метра заняў у рэйтынгу другое месца. Яго пабудаваў сабе прэм’ер-міністр Сяргей Румас. Сёмкаўскі завулак — першая берагавая лінія «Драздоў-2», Катэджы будаваліся за некалькі дзясяткаў метраў ад вады. Гэта месца жыхарства асобаў, найбольш блізкіх да Лукашэнкі — тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын, былы біятланіст Сяргей Булыгін, бізнэсмен Аляксандр Шакуцін. Паміж імі знаходзіцца і катэдж тэнісісткі Вікторыі Азаранкі. З чыноўнікаў тут пасяліліся былы мэр Мінска Мікалай Ладуцька, экс-старшыня Нацбанка Надзея Ермакова (для яе гэта другі катэдж у Драздах, папярэдні яна пакінула дзецям), генеральны пракурор Аляксандр Канюк.