![]()
Вертыкаль пайшла на падман. Калі ў Светлагорску, і без таго перагружаным хімічнай прамысловасцю, пабудавалі завод беленай цэлюлозы, была створаная ініцыятыўная група, каб супрацьдзейнічаць прадпрыемству ўсімі законнымі метадамі. Калі сітуацыя стала крытычнай, людзі ў верасні 2018 года выйшлі на цэнтральную плошчу, пiшуць Вадзім Больбас i Алена Маслюкова для «Новага Часу». Было б банальным сцвярджаць, што ўлады імкнуцца дамінаваць над людзьмі. Так ва ўсім свеце. Але ў краінах з хоць крыху развітай дэмакратыяй улады размаўляюць, раяцца з грамадзянамі па важнейшых аспектах жыцця. На жаль, у нас не так. Прыклад гэтаму — Светлагорск, дзе ў і без таго перагружаным хімічнай прамысловасцю горадзе і раёне па рашэнні ўладаў пабудавалі яшчэ адно прадпрыемства — завод беленай цэлюлозы, ЗБЦ. Звыклая яшчэ з савецкіх часоў да маўклівага падпарадкавання люду, мясцовая вертыкаль у студзені 2012 года правяла сход па абмеркаванні гэтага будаўніцтва. І памылілася! Людзі, што вольна прыйшлі на сход, не пагадзіліся з такім рашэннем.