Дзе павінен быць Каліноўскі?

Да пытання аб памяці пра нацыянальнага героя Беларусі. У інтэрнэце з’явіўся зварот дзеячаў культуры і прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі да кіраўніцтва Літвы з просьбай пахаваць Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Пад зваротам падпісалася Нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, акадэмік Радзім Гарэцкі ды шэраг іншых вядомых у Беларусі людзей. Праўда, іхнае меркаванне падзяляюць не ўсе, перадае «Белсат». Сярод нязгодных на пахаванне ў Беларусі шмат беларусаў, якія жывуць у замежжы. Сяярод праціўнікаў і Зянон Пазняк. Зянон Пазняк пра пахаванне Каліноўскага ў Беларусі. Згодныя? pic. twitter. com/pnjKSjTljg— Тэлеканал Белсат (@Belsat_TV) 24 сентября 2019 г. Ёсць і тыя, хто са здзіўленнем успрыняў спробу перанесці пахаванне. Напрыклад, гісторык Аляксандр Пашкевіч сцвярджае, што такія пытанні трэба вырашаць загадзя. Блогер Стась Карпаў намякае, маўляў, зладзіць пахаванне Каліноўскага ў Беларусі раўназначна сцверджанню, што ў Вільні беларусы былі гасцямі.