Чэмпіён сьвету ў тайскім боксе: Я таплю за Беларусь

Эдуард Міховіч распавёў пра жыцьцё паміж Тайляндам і Асіповічамі. Эдуард Міховіч, чэмпіён сьвету ў тайскім боксе, летась прайшоў адбор у адну з самых прэстыжных спартовых камандаў — «Тайгер Муай Тай» (ТМТ). Спартовец зь Беларусі ў такую каманду трапіў упершыню. Адбор суровы: з сотні заявак выбіраюць 32 чалавекі (16 у тайскім боксе, 16 у ММА, Mixed martial arts) — і гэта толькі каб дапусьціць да тыднёвага выпрабаваньня. У саму каманду трапляе 6 чалавек у кожным відзе спорту адпаведна, перадае «Радыё Свабода». Ехаць у Тайлянд Эдзік зьбіраўся на год: у яго ўжо быў кантракт з кітайскай арганізацыяй Em-Legend, дабірацца да баёў з Пхукету было зручна. Пасьля адбору і падпісаньня кантракту «Тайгер» бясплатна даваў жыльлё, харчаваньне, рыштунак, прапановы на ўдзел у баях і неабмежаваныя магчымасьці для трэніровак мінімум на год (адзін месяц такіх трэніровак каштуе каля 600 даляраў). Трэба было толькі вытрымаць «адборны» тыдзень. «Паміж раўндамі адпачынак сэкундаў 30, і за гэтыя 30 сэкундаў ты яшчэ павінен 20 разоў адціснуцца»«У нас раніцай у першы дзень была трэніроўка на пляжы з уласнай вагой цела, але гэта было „жэстачайша“ проста, — прыгадвае Эдзік.