![]()
Пра беларускага Ілана Маска, вынаходніка лекавага пеніцыліну і адну з першых жанчын-прафесараў у Еўропе. Існуе такая легенда: выхадцы з пэўных зямель змянялі гісторыю, дадавалі свае імёны ў спіс вялікіх дасягненняў, але так і заставаліся не ўшанаванымі сваімі нашчадкамі. Ходзяць плёткі, так здаралася, бо хтосьці «выключыў» у гэтага народа здольнасць да гонару. І ў рэшце рэшт народ забыўся на сябе. Але хіба гэтая гаворка пра нас? Беларускія летапісы захавалі шмат гісторый пра асоб, забывацца на якія было б нелагічна і крыўдна: шчыравалі ж яны не для гэтага. А таму каб не мець дачынення да той самай легенды «не пра нас»,Onliner распавядае пра выбітных навукоўцаў з беларускіх зямель, якія апярэдзілі свой час. Казімір Семяновіч. Магчымы натхняльнік уладальніка SpaceXНайбольш значным навукоўцам ВКЛ у XVII стагоддзі быў Казімір Семяновіч. Адкуль паходзіў гэты чалавек, дакладна невядома. Літоўскія гісторыкі лічаць, што ён нарадзіўся ў мястэчку Расейня на Жмудзі, польскія даследчыкі абмяжоўваюцца тым, што Семяновіч належаў да шляхты.