![]()
Тое, што яго лёс будзе звязаны з палітыкай, стала зразумела яшчэ падчас вучобы ў школе. Сёння журналісту і палітыку Віктару Івашкевічу споўнілася б 60 гадоў. Ён заўчасна пакінуў гэты свет пасля цяжкай хваробы ў кастрычніку 2013 года, шмат зрабіўшы і яшчэ так шмат не паспеўшы зрабіць, піша «Новы час». Будучы палітык і журналіст Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасня 1959 года ў Мінску. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тое, што яго лёс будзе звязаны з палітыкай, стала зразумела яшчэ падчас вучобы ў школе. «Мы ў шостым класе ўтварылі Нацыянал-камуністычную партыю Беларусі. Статут я напісаў. Гэта 79-я школа, бульвар Шаўчэнкі. Нас было чатыры чалавекі. Ну, а потым хлопцы, якія са мной гэтую партыю стварылі, паставіліся да гэтага несур’ёзна і сказалі: давай грошы нам на акцыю, мы пойдзем улёткі развешваць. Я кажу: грошай няма, трэба складкі плаціць. Яны кажуць: не, ты шэф, ты кіраўнік нашай партыі, вынь ды пакладзі нам грошы на ўлёткі. А насамрэч хацелі пайсьці піва піць.