Арганізатар Адраджэньня: Віктару Івашкевічу споўнілась бы 60 год

 10 фактаў пра выбітнога беларускага дзеяча. 21 верасьня споўнілася б 60 гадоў Віктару Івашкевічу. Аднаго зь лідэраў працоўнага руху 1980–90-х, палітвязьня, актыўнага ўдзельніка «Беларускай Майстроўні», «Талакі», «Канфэдэрацыі беларускіх суполак» ня стала 3 кастрычніка 2013-га, яму было 54 гады. «Радыё Свабода» сабрала 10 фактаў пра чалавека, які самаахвярна прысьвяціў сябе служэньню роднай краіне. Сталеньне ў антысавецкім асяродкуВіктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасьня 1951 году ў Менску, як казаў сам, у «антысавецкім асяродку». Ягоныя бацькі ніколі не былі ў партыі, хоць іх і запрашалі. Адгаворваліся, што не «сасьпелі ідэалягічна». І ня дзіва: па лініі маці шмат хто быў рэпрэсаваны, сям’я жыла ў мікрараёне Зялёны Луг побач з Курапатамі, і што там адбывалася, усе ягоныя сваякі ведалі. Бацька, са слоў Віктара Івашкевіча, наогул быў «праўдашукальнікам». У 1988 годзе пасьля мітынгу ў Курапатах, які арганізоўвала «Талака», яго выклікалі ў гаркам камсамолу на размову пра дарослага сына.