У Гароднi адзначылi cвята нацыянальных Герба і Сцяга

28 гадоў таму Беларусі былі вернутыя гістарычныя сімвалы – герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг. Зборшчыкі подпісаў за Вадзіма Саранчукова, як прэтэндэнта на кандыдацтва ў «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў», адзначылі на адной з цэнтральных вуліцаў Гародні гэты дзень. Перашкаджала святу толькі нестабільнае надвор’е. Кажуць зборшчыкі подпісаў, паведамляе «Радыё Рацыя». – Мяне завуць Грыгенча Ганна Станіславаўна. Подпісы паціху збіраем. Гэта яшчэ пачатак. Надвор’е кепскае. Будзем спадзявацца, што падтрымаюць. Сяргей Верамеенка, БХД:– Адному добра толькі булку есці. Уся дастанецца таму, хто есць. А добрыя справы трэба рабіць разам. І я бачу, што ў нас атрымліваецца. Дзякуй Богу за гэта! Спадзяюся, што атрымаецца. Свята для беларусаў «Дзень нацыянальных Сцяга і Герба» пікетоўцы правялі з выдумкай, чым прывабілі мінакоў, а значыць патэнцыйных падпісантаў. Кажа Вадзім Саранчукоў, які сам прысутнічае разам з актывістамі ягонай групы падтрымкі на кожным пікеце:– 28-ая гадавіна з дня, як Вярхоўны Савет прыняў Пастанову аб Дзяржаўных Гербе і Сцягу, дзень, калі «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі ў Рэспубліцы Беларусь.