![]()
Альфрэдас Бумблаўскас заклікае літоўцаў радавацца, што беларусы ставяць помнікі князям ВКЛ. Літоўскае выданьне Lietuvos rytas (пераклад - svaboda. org) напісала пра адкрыцьцё ў Лідзе помніка вялікаму князю літоўскаму Гедзіміну і пацікавілася меркаваньнем аднаго зь вядучых гісторыкаў Літвы Альфрэдаса Бумблаўскаса пра тое — каму належыць спадчына ВКЛ. «У Ліду нарэшце вярнуўся гаспадар», — так паведамлялася тыдзень таму пра адкрыцьцё ў гэтым беларускім горадзе помніка заснавальніку Вільні, вялікаму князю літоўскаму Гедзіміну. Помнік каля Лідзкага замку — адзін зь некалькі знакаў Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), якія апошнім часам узьніклі ў Беларусі». Далей выданьне паведамляе, што некалькі гадоў таму ў Віцебску быў усталяваны помнік вялікаму князю літоўскаму Альгерду, на пачатку верасьня ў Слоніме адкрыты помнік Льву Сапегу. Апрача таго, піша газэта, плянуецца ўвекавечыць скульптурай вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астроскага, сёлета зьбіраюцца грошы на аднаўленьне ў Наваградку помніка каралю Міндоўгу.