![]()
Міліцыянты на крыкі Жырыноўскага рэагавалі са сьмехам. У сваім телеграм-канале дэпутат расейскай Дзярждумы Уладзімір Жырыноўскі напісаў, што «даўно пара ўзьяднаць Расею і Беларусь як адну адзіную дзяржаву». Нагадаем пра тое, як у сьнежні 1991 Уладзімер Жырыноўскі быў скінуты зь лесьвіцы дэпутатамі БНФ. Пра гэта – фрагмэнт з кнігіСяргея Навумчыка «Дзевяноста першы». , якая выйшла ў Бібліятэцы Свабоды (2-е выданьне -- 2016). У сярэдзіне сьнежня 1991 году ў СМІ прайшла інфармацыя, што Жырыноўскі едзе ў Беларусь. На абшарах былога СССР Жырыноўскі ў той час быў ужо добра вядомай адыёзнай фігурай. У чэрвені 91-га ён балятаваўся на пасаду прэзыдэнта Расеі, у жніўні адкрыта падтрымаў ГКЧП. У палітыцы ён паводзіў сябе як блазан, пры гэтым выказваў імпэрскія, шавіністычныя ідэі. Пазьней палітолягі заўважаць, што Жырыноўскі выказваў тое, што не маглі сказаць услых крамлёўскія кіраўнікі. З часам ён абярэцца ў дзяржаўную думу Расеі і надоўга зойме там пасаду віцэ-сьпікера. Увогуле, больш як 20-гадовы вопыт вывучэньня палітычных працэсаў (а часам і непасрэдны ўдзел у палітыцы) прывёў да цікавага назіраньня над дзеяньнем мадэлі , якую выкарыстоўваюць у тым ліку і спэцслужбы.