![]()
Палiтык прапануе ўсім аб’яднацца дзеля масавай акцыі ў абарону незалежнасьцi. Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец прапануе ўсім аб’яднацца дзеля масавай акцыі ў абарону незалежнасьці, тлумачыць, што Лукашэнка — гэта не гарант незалежнасьці, а частка праблемы, і кажа, на каго цяпер трэба разьлічваць дэмакратычным сілам, паведамляе «Радыё Свабода». Задача — пазбавіцца ад рэжыму Лукашэнкі, які незалежнасьць губіць— Журналісты, аналітыкі, палітычныя актывісты, проста неабыякавыя грамадзяне абмяркоўваюць інфармацыю, якую агучыла расейскае выданьне «Коммерсантъ» — пра інтэграцыйныя дакумэнты, якія падпісалі прэм’ер-міністры Беларусі і Расеі 6 верасьня. Ці лічыце вы гэта чарговай, ня вартай вялікай увагі, падпісанай паперай, якіх хапала за гады «інтэграцыі», ці гэтым разам варта казаць пра рэальную пагрозу беларускаму сувэрэнітэту?— Насьцярожвае, што пасьля публікацыі не было ніякіх сур’ёзных абвяржэньняў. І калі хоць частка так званай «праграмы глыбокай інтэграцыі» праўда — то трэба выходзіць на вуліцы і рабіць масавыя акцыі.