Серыя прамых трансляцый са сцэны Купалаўскага тэатра на VOKA пачнецца з «Радзіва «Прудок»

У год 100-гадовага юбілею Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы відэасервіс VOKA адкрывае серыю прамых трансляцый лепшых спектакляў тэатра паказам культавай пастаноўкі «Радзіва «Прудок» па кнізе Андрэя Горвата. Сам спектакль будзе ісці ў Купалаўскім тэатры 21 верасня. Упершыню ў гісторыі тэатра ўбачыць яго змогуць не толькі гледачы, якія прысутнічаюць у зале, але і ўсе жадаючыя – дзякуючы бясплатнай прамой трансляцыі на відэасервісе VOKA. Стрым будзе даступны ў Full HD-якасці, а адначасовыя здымкі адразу на некалькі камер з розных ракурсаў дапамогуць у поўнай меры атрымаць асалоду ад кожнага моманту спектакля, разглядзець і ацаніць усе нюансы акцёрскай гульні і рэжысёрскай задумы. Гледачамі трансляцыі стануць і госці тэатральнага пікніка, які пройдзе ў Аляксандраўскім скверы 21 верасня з 12:00 да 23:00. Ім VOKA дасць магчымасць глядзець спектакль прама на вуліцы – на вялікіх экранах побач з тэатрам. Прыйсці на пікнік могуць усе жадаючыя: уваход на мерапрыемства свабодны. Cпектакль «Радзіва «Прудок», створаны рэжысёрам Раманам Падалякам па аднайменнай кнізе пісьменніка Андрэя Горвата, адкрывае серыю прамых трансляцый са сцэны Купалаўскага не выпадкова: менавіта з яго падтрымкі ў 2018 годзе пачалася гісторыя супрацоўніцтва тэатра і кампаніі А1.