У чым палягае брэсцкі пратэстны феномен?

Паўтара года працягваецца супрацьстаянне жыхароў Брэстчыны з мясцовымі ўладамі. Паўтара года працягваецца супрацьстаянне жыхароў Брэстчыны з мясцовымі ўладамі і кіраўніцтвам завода акумулятарных батарэй кампаніі «АйПауэр», пабудаваным у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». Грамадзяне бароняць сваё права на чыстае навакольнае асяроддзе і не вераць абяцанкам у бяспечную вытворчасць свінцовых акумулятараў. Выбухнула ў лютым 2018 годаКаталізатарам пратэстных акцый паслужыла пракурорскае папярэджанне, вынесенае 22 лютага 2018 года відэаблогерам Сяргею Пятрухіну і Аляксандру Кабанаву, якія заклікалі берасцейцаў выйсці на гарадскую плошчу і выказаць пратэст супраць шкоднай вытворчасці, размешчанай у непасрэднай блізкасці ад абласнога цэнтра. Перад гэтым неабыякавыя жыхары Брэста па сваёй ініцыятыве сабралі больш за 37 тысяч подпісаў пад зваротам з прапановай правесці шырокае грамадскае абмеркаванне будаўніцтва завода АКБ. Подпісы былі накіраваныя ў адміністрацыю Лукашэнкi, аднак фактычна да гэтага звароту паставіліся фармальна: створаная камісія не знайшла аніякіх парушэнняў пры будаўніцтве завода.