![]()
Прэмія ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове, выдадзеную летась. Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Сачанка ў сваёй прамове выказаў шкадаванне, што прэмія адна, а кніг цудоўных вельмі шмат, паведамляе «Радыё Рацыя». У поўным спісе прэміі мелася 27 выданняў, у даўгім спісе – 10. А ў кароткім спісе прэтэндэнтаў на ўзнагароду апынулася тройка аўтараў: Уладзімір Арлоў з кнігай «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань», Марыя Мартысевіч – «Сарматыя», Надзея Артымовіч – «Краявід з невідочнай памылкай». Пераможцу назвала каардынатарка прэміі Дар’я Бялькевіч:– Марыя Мартысевіч, кніга «Сарматыя», выдавецтва «Янушкевіч». - Ці плануюцца яшчэ нейкія імпрэзы ў межах прэміі? Можа прэс-канферэнцыя з аўтаркай? Ці будзе нейкае дадатковае выданне ейнай кнігі?– У межах прэміі хутчэй за ўсё не будзе, але Марыйка Мартысевіч сама часта выступае з вершамі, і калі паглядзець у яе на Фэйсбуку, у ёй ёсць там цэлы расклад імпрэз на верасень менавітай з гэтай кнігай і з новымі вершамі.