Вучань, якiм варта ганарыцца

Памяцi Алега Бябенiна. Знаёмства нашае адбылося ў самым канцы 80-х, калі ў 53-й слыннай школе ён прыйшоў дзесяцікласьнікам на мае заняткі па Пачатковай вайсковай падрыхтоўцы. Роўны сярод роўных, ён усёж прыцягнуў увагу маю, калі, завяршаючы год навучальны мы праводзілі палявы тактычны збор, ад якога ён і шчэ колькі чалавек былі вызваленыя па стане здароўя. За 10 хвілін да выхаду на палігон у першы ж дзень Алег Бябенін падышоў да мяне з просьбай дазволіць яму прыняць удзел у вучэньнях. . . добра пралічыўшы, што я не адашлю ўжо да лекара ці дырэктара, за год, відаць, зразумеў настаўніка. Ён быў апрануты у бацькаву афганку, не таму, каб вызначыцца, проста яму б, як не дапушчанаму, не выдалі штатнай па школе. Узяўшы з яго слова памятаць аб сваёй часовай абмежаванасьці і не ўлазіць у фізічна цяжкія сітуацыі мы пачалі дэкадны збор…А наступным годам мяне прызначылі класным кіраўніком у выпускны клас, дзе ён навучаўся, такім чынам нашыя кантакты пашырыліся. Вучыўся ён без прэтэньзіяў на медалі, але й далёка не шэрай сярэдзінкай быў.