![]()
Гэты кавалак зямлі ўвабраў у сябе ўсю гісторыю і самыя важныя падзеі з жыцця горада. Пісьменнік і краязнаўца з Ліды Леанід Лаўрэш лічыць, што месца, якое абралі, каб там стаяў помнік князю Гедыміну, – вельмі знакавае для Ліды. Гэты кавалак зямлі ўвабраў у сябе ўсю гісторыю і самыя важныя падзеі з жыцця горада. Пачынаючы ад таго, што ўсе крыжацкія атакі на замак, які збудаваў Гедымін, пачыналіся менавіта з гэтага пагорка. Праз дарогу тут стаяць фарны касцёл і будынак былога лідскага магістрату. У міжваенны час акурат на гэтым месцы стаяў помнік польскай Незалежнасці. А сёння ўжо стаіць помнік вялікаму князю Гедыміну, паведмаляе «Радыё Рацыя». – Цікавейшае месца нашага горада! Сэрца горада. Паміж замкам і Фарным касцёлам, гэта горка перад замкам. У 28-м годзе па ініцыятыве гімназістаў лідскіх пачалі збіраць грошы, і ў 30-м годзе тут быў пастаўлены помнік польскай Незалежнасці. Такая стэла была з арлом і дошка з прозвішчамі тых, хто загінуў. Гэты помнік стаяў проста на гэтым месцы.