![]()
Незалежнасьці беларусы хацелі заўжды. У 1569 годзе ў Любліне Вялікае Княства Літоўскае і Польшча злучыліся ў Рэч Паспалітую. Але праз 19 гадоў новы Статут ВКЛ скасаваў большасьць палажэньняў Люблінскай уніі. Што адбылося ў 1569 годзеАкт Люблінскай уніі ў прэамбуле, дзе была выкладзена праграма польскіх магнатаў, абвяшчаў, што Карона Польская і Вялікае Княства Літоўскае злучаюцца ў «непадзельнае цэлае». А вось у тэксьце акту былі ўлічаныя пажаданьні беларуска-літоўскай эліты. Паводле ўмоваў Люблінскай уніі, манарх, заканадаўчы орган (Вальны сойм) і зьнешняя палітыка былі адзінымі, а ўсё астатняе — асобным. Але і гэтае няпоўнае абмежаваньне правоў ВКЛ пратрымалася нядоўга. Гісторыкі спрачаюцца дагэтульПольскія гісторыкі праз усё ХХ стагодзьдзе спрачаліся і спрачаюцца дагэтуль, што ж узьнікла пасьля 1569 году. Нехта называе гэта адзінай дзяржавай, нехта фэдэрацыяй, нехта канфэдэрацый. А, напрыклад, славуты гісторык Станіслаў Закшэўскі лічыў Рэч Паспалітую саюзам незалежных дзяржаў.