![]()
Іспанская даследчыца беларускай літаратуры абараніла дысертацыю ва ўніверсітэце Камплутэнсе ў Мадрыдзе. Яе праца называлася “Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава-Адольфа Бэкера”. Анхела Эспіноса распавяла “Радыё Рацыя”, як адбывалася абарона навуковай працы:– Абарона адбылася ў Мадрыдзе на філалагічным факультэце. Было пяць апанентаў. Мне далі 20 хвілін, каб патлумачыць самыя важныя пункты. Потым апаненты выказваліся па чарзе: у каго каментары былі, у каго пытанні, у каго парада нейкая для будучых твораў, артыкулаў. Таксама Анхела Эспіноса сказала, што новага адкрыла работа для беларускага літаратуразнаўства:– Я думаю, два фактары пераважна. Па-першае, існаванне такой катэгорыі, як перыферыйны рамантызм, да якога належаць і іспанскі, і беларускі рамантызм. І наколькі яны падобна падыходзяць да трактавання фальклорнага матэрыялу або матэрыялу фальклорнага паходжання. Па-другое, падабенства саміх аўтараў – Бэкера і Баршчэўскага. Цяпер Анхела Эспіноса афіцыйна стала кандыдатам навук па літаратуразнаўству.