![]()
Створаны фільм у падтрымку палiтвязня. У межах кампаніі #dissidentby створаны фільм у падтрымку Змітра Паліенкі, які зараз чакае суда ў СІЗА-1 Мінска. У кароткаметражнай стужцы сябры і паплечнікі Змітра раскрываюць асобу вязня, выказваюць свае меркаванні наконт яго справы і сітуацыі ў краіне, паведамляе «Новы час». Анархіст і антыфашыст Зміцер Паліенка быў затрыманы сёлета 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства (арт. 339 КК). Яго абвінавачваюць у тым, што ён распыліў газавы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэнне на лесвічнай пляцоўцы. На дадзены момант Паліенку прадяўленае абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскім месцы), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або розні па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці), арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў) і ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства). Унікальнасць сітуацыі Змітра Паліенкі ў тым, што ўпершыню ў Беларусі артыкул 130 будзе ўжыты ў дачыненні да чалавека, які абразіў міліцыянта.