![]()
У яго ўвайшлі шэсьць кніг. Сябры журы прэміі Гедройца вызначылі кароткі сьпіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію, паведамляе Саюз беларускіх пісьменьнікаў. У яго ўвайшлі 6 кніг:Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Алена Брава. Садомская яблыня. — Мінск: Галіяфы. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў. Ілля Сін. Libido. — Мінск: Кнігазбор. Юлія Шарова. Вяртаньне Ліліт. — Мінск: Янушкевіч. Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. Склад журы прэміі Гедройца: Максім Жбанкоў, культуроляг, крытык, эсэіст; Жана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўца; Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца; Алесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў; Ганна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца. Прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і Польскім Інстытутам у Менску і ўручаецца за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы.